Зміцер Бекалюк: Патрэбна падтрымка шырокага кола грамадства
Як мінімум пяць соцень чалавек неабходна пратэстоўцам супраць акумулятарнага завода для правядзення якаснай парламенцкай кампаніі.
Яны патрабуюць падтрымкі сярод больш шырокага кола грамадства каб ісці на выбары, – распавёў адзін з актыўных удзельнікаў акцыі Зміцер Бекалюк:
– Гэта будзе, калі мы ўбачым ад людзей падтрымку. Калі падтрымкі не будзе, ніхто вылучаць не будзе, я, дапусцім, вылучаць нікога не буду і выступаць за кагосьці не буду. Навошта рабіць галаслоўныя заявы, пасля якіх ніякіх рухаў цела не будзе. Людзі павінны зразумець, што ў рэшце рэшт яны выбіраюць, а не імі кіруюць.
На дадзены момант пратэстоўцы ўжо казалі пра тое, што яны маглі б вылучыць чатырох кандыдатаў на парламенцкую кампанію. Але фармаванне ініцыятыўных груп яшчэ не пачыналася.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце