Зміцер Бекалюк: Трэба разбураць сістэму знутры



У Берасцейскі абласны савет дэпутатаў і абласны выканаўчы камітэт пераслалі зварот, які накіроўвалі ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Так чыноўнікі праігнаравалі меркаванне берасцейцаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага заводу недалёка ад Берасця, адзначыў адзін з актыўных пратэстоўцаў Зміцер Бекалюк:

– Трэба ісці на выбары з высоўваннем сваіх кандыдатаў, то бок трэба гэту сістэму разбураць знутры. Сістэма не можа самакантралявацца, яна не ўспрымае тыя абуральныя факты парушэнняў. Народ павінен высоўваць сваіх кандыдатаў, якім яны давяраюць, ісці на выбары, прасоўваць свае інтарэсы, а таксама жыць ў не атручаным свінцом месцы.

Дадаткова адкрыты зварот павінны былі атрымаць прэм’ер-міністр Сяргей Румас, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч і міністр прамысловасці Павел Уцюпін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце