Зміцер Дашкевіч: Гандаль палітвязнямі быў заўсёды
Грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч выказаўся пра магчымую палітычную амністыю.
Як паведаміла “Нашай Ніва”, у атмасферы строгай сакрэтнасці пачалі складацца спісы асоб, якія могуць трапіць пад акт палітычнай аміністыі. Складаннем спісаў, маўляў, займаецца адзін са следчых органаў.
Зміцер Дашкевіч: Я не выключаю, што такія спісы могуць складацца, бо гандаль палітвязнямі быў заўсёды. І тыя паведамленні, што ў розных месцах зняволення розным палітвязням прапаноўваюць напісаць прашэнні аб памілаванні наўрад ці могуць быць масштабным фэйкам.
Хутчэй за ўсё, рэжым спрабуе супрацьставіць масштабным заходнім санкцыям вызваленне некалькіх палітвязняў, якія аб гэтым папросяць.
РР: Але пра машстабнае вызваленне размова не ідзе?
Зміцер Дашкевіч: Хутчэй за ўсё, так. Задача зараз стаіць не проста вызваліць сваіх апанентаў, а дэмаралізаваць праціўніка, прымусіўшы яго падпісаць нейкія паперкі і сказаць усім: “Глядзіце! Ён прызнаў сябе вінаватым”. Мяркую, менавіта гэта мы ўбачым у бліжэйшы час.
РР: Працягваюцца спрэчкі наконт таго, падпісваць або не падпісваць прашэнні аб памілаванні вязням…
Зміцер Дашкевіч: Тут кожны павінен вырашаць сам за сябе. Для адных людзей подпіс на такой паперцы нічога не значыць, для іншых мае важнае значэнне.
Мы ведалі, калі людзі пісалі прашэнне аб памілаванні, выходзілі на волю і працягвалі сваю дзейнасць. А затым ізноў траплялі за краты.
Думаю, тыя людзі, якія разважаюць пра сваю далейшую палітычную перспектыву, ніякія прашэнні падпісваць не будуць. Падпішуць тыя, для каго гэта не прынцыповае пытанне. Не думаю, што ў гэтым ёсць нейкае злачынства, але для некаторых гэта проста непрымальна.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя