Зміцер Кучук: Каронавірус можа паўплываць на выбары



Штаб дэмакратычнай кааліцыі па абранні адзінага прэтэндэнта на прэзідэнцкія выбары не выключае, што сусветная пандэмія каронавіруса можа ўнесці змены і ў прэзідэнцкую перадвыбарчую кампанію ў Беларусі.

Па меркаванні Зміцера Кучука, старшыні партыі „Зялёныя” і сябра штаба па абранні адзінага, тэарэтычна, калі справа даходзіць да надзвычайных мераў, то выбары звычайна пераносяцца. Як зараз ва Украіне, дзе ўлады пераносяць мясцовыя выбары. Што тычыцца Беларусі, то сітуацыя стане зразумелай напрацягу красавіка. Таму што ў траўні ўжо надыходзіць апошні тэрмін для абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў, – кажа Зміцер Кучук:

– То бок, калі не будзе рашэння да гэтага тэрміну, то, канешне, хутчэй за ўсё, і перанос выбараў не аб’явяць у сувязі з каронавірусам. Мы закладваем на сённяшні момант такі варыянт, што калі каронавірус будзе развівацца, то выбары трэба пераносіць. Каронавірус можа паўплываць на выбары, то бок пры вялікіх эпідэміях, пры надзвычайных становішчах выбары могуць перанесці.

Магчымасць такога варыянту мы разглядаем і закладаем такі варыянт у алгарытм нашых дзеянняў. “Таму што, на мой погляд, верагоднасць такога развіцця падзеяў існуе недзе працэнтаў на 20 -30”, – лічыць Зміцер Кучук.

Беларускае Радыё Рацыя