Зміцер Салаўёў: Такога не павінна быць на выбарчым участку



У Менску ў галоўным будынку Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўніверсітэта, дзе знаходзіцца выбарчы участка №608, заўважана парушэнне: каля інфармацыі аб усіх кандыдатах вісіць агітацыйная ўлётка за праўладнага кандыдата Германчыка Віталя.

Каментуе Зміцер Салаўёў з Праваабарончага цэнтра “Вясна”:

– У дадзеным будынку забароненая агітацыя. Тым больш гэта афіцыйны стэнд. Менавіта стэнд ад участка, дзе вывешаная інфармацыя пра ўсіх кандыдатаў на адным плакаце. І ўнізе яшчэ вывешаная агітацыйная ўлётка кандыдата ад улады, дзе пазначана, што за яго трэба галасаваць, стаіць птушачка ў квадраціку. І гэта адназначнае парушэнне. Бо ў гэты дзень нічога менавіта ў будынку, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак, там, куды ідуць людзі для галасавання, не мусіць быць згодна Выбарчаму кодэксу.

Зміцер Салаўёў з’яўляецца каардынатарам доўгатэрміновых назіральнікаў місіі назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя