Зміцер Шыманскі: Адзіны кандыдат з’явіцца, калі ўзнікне надзея на перамогу



Узмацненне каманды, папулярызацыя партыйных ідэяў, пошук агульных кропак у працы з грамадскасцю, прадастаўленне альтэрнатывы дзеючай уладзе. Такі сэнс для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі бачуць прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці на Берасцейшчыне. Для ўзмацнення кампаніі неабходны адзіны кандыдат, але пакуль няма лідараў, якія здольныя аб’яднаць людзей, — упэўнены старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі:

– Што тычыцца прэзідэнцкіх выбараў і тых асобаў, якія заявілі аб сваім намеры вылучацца ад дэмакратычных сіл, безумоўна ўсе яны годныя людзі, дасведчаныя палітыкі, дбаюць пра будучыню Беларусі і хочуць сапраўды зрабіць яе лепшай, чым яна існуе зараз. Але, на вялікі жаль, у ніводнага з гэтых людзей няма надзеі на тое, што на гэтых выбарах можна перамагчы. Бо калі б гэтая надзея была, яны б зрабілі ўсе намаганні для таго, каб вылучыць адзінага кандыдата на гэтых выбарах.

Пакуль невядома — пройдзе прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі напрыканцы 2019 года, або яна адбудзецца ў 2020 годзе. Прадстаўнікі Цэнтральнай Выбарчай Камісіі пакуль не спяшаюцца з агучваннем інфармацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце