Зміцер Шыманскі: Спадзяемся адшукаць актыўных і неабыякавых людзей



Дзевяць кандыдытаў у дэпутаты плануе вылучыць берасцейская абласная арганізацыя партыі БНФ у вобласці. Гэта людзі розных узростаў і прафесій, аб’яднаныя ідэяй, якая палягае на ўмацаванні незалежнасці Беларусі і змене існуючага рэжыму ў краіне. „Наша выбарчая праграма ўключае ў сабе як сацыяльна-эканамічныя, так і палітычныя пытанні”, – паведаміў лідар абласной арганізацыі Зміцер Шыманскі:

– Мы вылучаем трох кандыдатаў па Берасці, па большасці раёнаў будуць таксама прадстаўлены нашы кандыдаты. Яны ідуць з адной мэтай – данесці праграму партыі БНФ да выбаршчыкаў. Паказаць, што партыя БНФ мае рэальную і прывабную для грамадства альтэрнатыву таму стану эканомікі і палітыкі, які існуе зараз у Беларусі.

Мы хочам таксама далучыць актыўных і неабыякавых людзей, якія з’явяцца ў межах палітычнай кампаніі, да дзейнасці ў мясцовых суполках БНФ”, – падагульніў Зміцер Шыманскі.

Беларускае Радыё Рацыя