Зміцер Васэрман: Існуючыя пасольствы Беларусі прадстаўляюць выключна АМАП
У анлайн-фармаце прайшоў Сусветны Кангрэс Беларусаў – 2020. Адным з асноўных вынікаў форуму стаў вектар на ўзнікненне “народных пасольстваў” у краінах, дзе маюцца беларускія дыяспары.
Кажа прадстаўнік ад беларусаў Швецыі Зміцер Васэрман:
– Рэжым не прызнаны ні Еўразвязам, ні Швецыяй, ні беларускім народам. Адзіная прычына, па якой Аляксандр Лукашэнка працягвае кантраляваць тэрыторыю Беларусі – гэта АМАП і іншыя сілавыя структуры. Лукашэнку зараз называюць прэзідэнтам АМАПа, таму што сапраўды цяпер ён больш нікога не прадстаўляе. Адпаведна Макей з’яўляецца міністрам замежных спраў АМАПа. То бок узнік гэты вакуум легітымнасці, які нехта павінен запоўніць.
Такія “народныя пасольствы Беларусі” ужо запачаткаваліся ў Нямеччыне, Славеніі і Швецыі. Паводле агульнай задумы, яны будуць прадстаўляць свабодных беларусаў па ўсім свеце.
Беларускае Радыё Рацыя