Знішчэнне Крымскага моста як выдатная дыверсійная акцыя
Гісторык з Беластоцкага ўніверсітэту прафесар Даніэль Бацькоўскі (Daniel Boćkowski) лічыць, што знішчэнне Крымскага моста з’яўляецца вельмі эфектыўнай украінскай дыверсійнай акцыяй. Раніцай на мосце, які злучае Краснадарскі край з акупаваным украінскім Крымам, выбухнулі і загарэліся сем чыгуначных цыстэрнаў з палівам, два пралёты аўтамабільнай часткі маста абрынуліся. „Расейцы цяпер, напэўна, у шоку”, лічыць прафесар.
„Гэтага нельга схаваць. Уявіце сабе, якая зараз будзе паніка на Крыме, які цяпер наогул цяжка будзе пакінуць. Гэта падрыў даверу да расейскай дзяржавы і сімвалічны падарак Пуціну з днём нараджэння. Таму аперацыя выдатная.”
Расейцы выкарыстоўваюць Крымскі мост для перавозкі жаўнераў і вайсковай тэхнікі ва Украіну. Мост, пабудаваны пасля анексіі Крыму, адкрылі ў 2018 годзе. Яго даўжыня складае 18 кіламетра.