Зрынуты прэзідэнт Кыргызстана даў першую за 5 гадоў прэс-канферэнцыю
Экс-прэзідэнт Кыргызстана Бакіеў даў у Менску першую прэс-канферэнцыю за пяць гадоў.
Ён распавёў аб сваёй версіі крывавых падзеяў 7 красавіка 2010 года ў Бішкеку і пра сваё жыццё ў Беларусі.
Сустрэча з журналістамі прайшла з нагоды прэзентацыі кнігі Бакіева «Боль, любоў, надзея, мой Кыргызстан». Цяперашнія ўлады, на думку былога прэзідэнта, прысвойваюць сабе тыя эканамічныя праекты, якія ён пачынаў у сваю бытнасць кіраўніком.
Ён заявіў, што вялікая частка кнігі прысвечана менавіта эканоміцы, і растлумачыў, што вынікі яго кіравання краінай станоўча адрозніваюцца ад таго, што зрабіла цяперашняя ўлада.Бакіеў лічыць, што «дзяржпераварот бы не адбыўся без падтрымкі знешніх сілаў».Пры гэтым ён адмовіўся адказваць на пытанне, якіх сілаў канкрэтна.
Беларускае Радыё Рацыя паводле Радыё Свабода
Фота tut.by