ЗША абвінавацілі Расею ў эскалацыі канфлікту на Данбасе



Улады ЗША лічаць Расею адказнай за эскалацыю канфлікту ў Данбасе, дзе ў сераду ўпершыню за доўгі час пачаліся маштабныя баі паміж украінскімі вайскоўцамі і прыхільнікамі самаабвешчанай „ДНР”.

ЗША

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту Мэры Харф заявіла, што баі пад Мар’інкай пачаліся з наступу прыхільнікаў ДНР. Непасрэдную адказнасць за прадухіленне падобных інцыдэнтаў, на думку Харф, нясе Расея. У сувязі з гэтым прадстаўнік Дзярждэпартаменту не выключыла пашырэння санкцый супраць Расеі.

Паводле Харф, такі варыянт развіцця падзей будзе магчымы ў выпадку далейшай эскалацыі канфлікту.

Украінскія вайскоўцы і кіраўніцтва так званай ДНР абвінавацілі адны адных у парушэнні рэжыму спынення агню.