ЗША абвясцілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі



На сайце Міністэрства фінансаў ЗША апублікаваны спіс фізічных і юрыдычных асоб Беларусі, у дачыненні да якіх 9 жніўня ўведзеныя санкцыі.

У спіс фізічных асоб уключаныя:

— бізнесмен Аляксей Алексін;

— міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка;

— намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша;

— гендырэктар ААТ „Белшына” Андрэй Бунакоў;

— начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак;

— гендырэктар „Белаэранавігацыя” Леанід Чура;

— дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ГА „Белая Русь” Генадзь Давыдзька;

— намеснік начальніка ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама Глеб Дрыль;

— дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч;

— старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара;

— бізнесмен Нябойша Карыч;

— начальнік ізалятара часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Кенюх;

— генеральны дырэктар нацыянальнага аэрапорта Мінск Вячаслаў Харанека;

— намеснік начальніка ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама Уладзімір Лапыр;

— генеральны дырэктар ААТ „Гродна Азот” Ігар Ляшэнка;

— старшыня канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў;

— кікбаксёр Дзмітрый Шакута;

— намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч;

— начальнік цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Шапецька;

— супрацоўніца службы пратаколу Адміністрацыі прэзідэнта Дар’я Шманай;

— дырэктар дэпартамента авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі;

— бізнесмен Мікалай Варабей;

— намеснік начальніка — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гомельскага аблвыканкама Анатоль Васільеў.

Санкцыі таксама ўведзеныя ў дачыненні да:

— ТДА „Белнафтагаз”;

— ААТ „Беларуськалій”;

— ТАА „Белказтранс”;

— ТАА „Белказтранс Украіна”;

— ЗАТ „Абсалютбанк”;

— СЗАТ „Трайплэнерга „(СЗАТ „Энерга-Оіл”);

— ЗАТ „Новая нафтавая кампанія”;

— „Дана Холдынгз”;

— упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама;

— ЗТАА „Дана Астра”;

— УП „Нафтабітумны завод”;

— Следчага камітэта;

— ТАА „Брэміна груп”;

— СТАА „Белінтэ-Роба” (ТАА „Дубай вотэр фронт”);

— ТАА „Зомекс інвест” (ТАА „Эмірэйтс Блю Скай”);

— ТАА „Інтэр Табака”;

— ТАА „ННК Усход”;

— Нацыянальнага алімпійскага камітэта;

— ТАА „Інтэрсэрвіс” (Наваполацк);

— тытунёвай фабрыкі „Нёман” (Гродна);

— моладзевага спартыўнага аб’яднання „Спартыўны клуб Шок”.

belapan.by

Фота: azh.kz