ЗША адклікалі з Венесуэлы ўсіх дыпламатаў
Венесуэлу пакінулі ўсе амерыканскія дыпламаты, паведаміла Reuters са спасылкай на дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа.
Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў пра разрыў дыпламатычных адносін з ЗША яшчэ 23 студзеня, пасля таго, як лідар апазіцыйнага парламенту Хуан Гуайдо абвесціў сябе часовым прэзідэнтам краіны. ЗША падтрымалі лідара апазіцыі. Мадура пасля гэтага звінаваціў Вашынгтон у імкненні дамагчыся змены ўлады ў Венесуэле.
12 сакавіка Майк Пампеа заявіў, што ўсе амерыканскія дыпламаты выедуць з Венесуэлы да 18 сакавіка. Ён сказаў, што іх прысутнасць там стала стрымвальным фактарам для палітыкі ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя