ЗША адрэагуюць на магчымыя ўдары Расеі па камерцыйных спадарожніках



ЗША адрэагуюць на ўдар па любой амерыканскай інфраструктуры, у тым ліку па камерцыйных спадарожніках. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прадстаўнік амерыканскай Рады нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі.

Якім менавіта будзе адказ – не ўдакладняецца. Кірбі дадаў, што Расея, паводле публічнай інфармацыі, імкнецца атрымаць супрацьспадарожнікавыя сістэмы.

Раней 27 кастрычніка намеснік кіраўніка дэпартамента расейскага МЗС Канстанцін Варанцоў заявіў, што Расея разглядае спадарожнікі, якія выкарыстоўваюцца падчас вайны ва Украіне, як законныя мэты для ўдару.

Беларускае Радыё Рацыя