ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі
ЗША плануюць увесці новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі ўжо на наступным тыдні. Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд падчас міжнароднай канферэнцыі па пытаннях бяспекі GLOBSEC.
Якімі менавіта будуць санкцыі, яна не ўдакладніла.
„Прэзідэнт Байдэн ясна даў зразумець, што мы катэгарычна не згодныя з Расеяй. Не думаю, што другі прэзідэнт спрачаўся з тым, што мы падыходзім да тэмы Беларусі па-рознаму. Прэзідэнт Байдэн абсалютна ясна даў зразумець: пасадзіць самалёт, дастаць з яго іншадумца, выставіць яго напаказ усяго ў сіняках — гэта проста было беззаконне”.
На сёння ЗША ўвялі як персанальныя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Беларусі, так і эканамічныя санкцыі супраць канцэрна „Белнафтахім” і прадпрыемстваў, якія ў яго ўваходзяць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа і gazeta.ru