ЗША часова забараняюць грын-карты
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп прыняў рашэнне прыпыніць іміграцыю краіну з-за каронавіруса. Праз 60 дзён часовая забарона можа быць працягнута ці перагледжана з улікам эканамічнай сітуацыі.
Указ Трамп збіраецца падпісаць у сераду, паведамляе „Бі-Бі-Сі”.
Паводле яго слоў, абмежаванні закрануць тых, хто хоча атрымаць сталы від на жыхарства ў ЗША – так званую грын-карту. Гэтыя меры ўводзяцца для абароны працоўных месцаў для амерыканцаў, якія засталіся без працы, дадаў Трамп.
Ён падкрэсліў, што абмежаванні тычацца толькі тых катэгорый мігрантаў, якія хочуць жыць у ЗША пастаянна. Людзей, якія прыязджаюць для часовай працы, ён не закране.