ЗША даюць Украіне крэдыт на мільярд даляраў



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн дамовіліся аб прадастаўленні Украіне трэцяга траншу крэдытных гарантый на адзін мільярд даляраў.

«Суразмоўцы дамовіліся падпісаць у бліжэйшы час двухбаковае пагадненне аб прадастаўленні Украіне трэцяга траншу крэдытных гарантый на 1 млрд долараў ЗША», – паведамляе прэс-служба Парашэнкі па выніках тэлефоннай размовы.

Акрамя таго, прэзідэнт праінфармаваў Байдэна аб мерапрыемствах па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўных фінансаў і паляпшэнню дзелавога клімату ва Украіне. Ён выказаў надзею, што вынікі рэформаў ва Украіне дазволяць актывізаваць падтрымку Украіны з боку ЗША, МВФ і іншых міжнародных партнёраў краіны.

Нагадаем, раней Байдэн падчас сустрэчы з Парашэнкам ў Вашынгтоне назваў ўмовы прадастаўлення новых крэдытных гарантый ад ЗША – фармаванне новага ўрада Украіны, гатовага працаваць з МВФ. Пазней прэзідэнт ЗША Барак Абама пацвердзіў, што трэці транш крэдытных гарантый у памеры 1 мільярда даляраў будзе прадстаўлены па завяршэнні працэсу фарміравання ўкраінскага ўрада.