ЗША, Еўразвяз, Канада і Вялікабрытанія ў супольнай заяве патлумачылі новыя санкцыі
ЗША, Еўразвяз, Канада і Вялікабрытанія апублікавалі супольную заяву, у якой выклалі прычыны і падставы абвяшчэння новага пакету санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У заяве сказана: «Сёння, у адказ на працяглыя нападкі на правы чалавека і асноўныя свабоды ў Беларусі, ігнараванне міжнародных нормаў і неаднаразовыя акты рэпрэсій, мы зноў распачалі скаардынаваныя санкцыйныя дзеянні супраць пэўных фізічных і юрыдычных асобаў.
Мы чарговы раз патрабуем, каб рэжым Лукашэнкі неадкладна і поўнасцю спыніў арганізацыю нелегальнай міграцыі праз межы з Еўразвязам. Мы заклікаем рэжым безумоўна і без прамаруджання вызваліць амаль 900 палітычных зняволеных, спыніць кампанію рэпрэсій, выканаць рэкамендацыі незалежнай місіі экспертаў у рамках Маскоўскага механізму Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЭ) і распачаць рэальныя дзеянні для вырашэння праблем, узнятых у рамках Венскага механізму АБСЭ.
Беларускае Радыё Рацыя