ЗША гатовыя прыпыніць санкцыі супраць беларускага калію
ЗША гатовыя прыпыніць санкцыі супраць беларускіх калійных угнаенняў, калі афіцыйны Менск пагодзіцца на транзіт украінскага збожжа ў Літву. Пра гэта піша The Wall Street Journal. Аднак чыгункай праз Польшчу і Беларусь можна арганізаваць перавозку толькі 10% украінскага хачовага экспарту.

Таму актуальнай застаецца пытанне дэблакады ўкраінскіх чарнаморскіх партоў. Без украінскага збожжа краінам Трэцяга Свету пагражае голад. Праблему з экспартам украінскага харчавання абмяркоўвалі ў чацвер у Савеце бяспекі ААН. У пасяджэнні ўдзельнічалі генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Ва ўкраінскіх зернясховішчах назапашана на экспарт 20 мільёнаў тон збожжа. Без украінскіх паставак вырастуць цэны на прадукты харчавання. І калі для заходніх краін гэта не крытычна, то рост цэн на ежу ў такіх краінах, як Егіпет, Марока, Шры-Ланка, Пакістан, можа выклікаць сур’ёзны крызіс.
