ЗША і Еўразвяз абмяркуюць забарону гандлёвага транзіту праз Расею
19 гадоў таму
На саміце G7 будуць абмяркоўваць новыя санкцыі супраць Расеі, асноўны націск будзе зроблены на барацьбу з абыходам ужо ўведзеных абмежаванняў. Таксама плануецца забараніць транзіт многіх тавараў праз расейскую тэрыторыю.
Дакладныя дэталі абмежаванняў не паведамляюцца, але краіны Захаду засяродзяцца на барацьбе з пастаўкамі Расеі тэхналогій і тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў вайсковых мэтах. Сустрэча лідараў краін G7 пройдзе ў Японіі ў сярэдзіне траўня.
Беларускае Радыё Рацыя