ЗША і Фінляндыя правядуць вучэнні адначасова з «Захад-2017»
Прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце ЗША паведаміў, што Злучаныя Штаты правядуць у верасні сумесныя з Фінляндыяй ваенныя вучэнні на Балтыцы.
Ён падкрэсліў, што манеўры пройдуць паблізу шведскага ўзбярэжжа адначасова з расейска-беларускімі вучэннямі «Захад-2017», паведамляе „Камерсант”.
Па словах прэзідэнта Фінляндыі Саулі Нііністэ, гэтыя ваенныя вучэнні не накіраваныя супраць каго-небудзь. «Павінен сказаць, што пару тыдняў таму я сустракаўся з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. СМІ цікавіліся, чаму кітайскія ВМС праводзяць трэніроўку разам з рускімі ў балтыйскім рэгіёне. Пуцін адказаў, што гэта не блок, гэта не супраць каго-небудзь. Мой адказ такі: мы таксама трэніруемся ў Балтыйскім моры з ЗША і Швецыяй. І гэта не блок, гэта не супраць каго-то», – сказаў спадар Нііністэ па выніках перамоў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Таксама ён адзначыў, што Фінляндыя вітае аднаўленне дыялогу Расеі і НАТО і гатовая рабіць крокі ў гэтым кірунку.
У сваю чаргу спадар Трамп заявіў, што ЗША гатовыя абараняць рэгіён Балтыкі, калі сітуацыя абвострыцца. Пры гэтым адказваючы на пытанне, ці лічыць ён Расею «пагрозай бяспекі», прэзідэнт ЗША ўнікліва сказаў, што «разглядае многія краіны як пагрозы бяспекі». «Я спадзяюся, што ў нас будуць добрыя адносіны з Расеяй. Гэта вельмі важна, і, я мяркую, гэта калі-небудзь адбудзецца. Гэта вялікая краіна, гэта ядзерная краіна, гэта краіна, з якой нам варта паладзіць», – падкрэсліў ён.
Дональд Трамп ў ходзе візіту ў Польшчу ў пачатку ліпеня таксама абмяркоўваў з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017». Прэзідэнты дзвюх краін заявілі тады, што дзеянні Расеі ва Усходняй Еўропе носяць дэстабілізуючы характар.