ЗША і Ізрайль раскрылі падман Расеі ў Сірыі
Кіраваць пастаўленымі Расеяй ў Сірыю зенітна-ракетнымі комплексамі (ЗРК) С-300 будуць іранскія спецыялісты, паведаміла DEBKAfile крыніца, звязаная з амерыканскай і ізраільскай разведвальнымі службамі.
Ізраільскі рэсурс, які спецыялізуецца ў галіне ваеннай выведкі, адзначае, што расейскі бок, ад пачатку плануючы даверыць іранскім спецыялістам упраўленне сірыйскімі сістэмамі супрацьпаветранай абароны, паставіў Сірыі менавіта комплексы той мадыфікацыі С-300ПМУ-2, якую ад Расеі ў 2016 годзе атрымаў Іран. Цяпер, піша DEBKAfile, праводзіцца перавод іранскіх аператараў у Сірыю.
Беларускае Радыё Рацыя