ЗША і Ізрайль выйшлі з ЮНЕСКА
1 студзеня апоўначы па еўрапейскім часе Ізрайль афіцыйна пакінуў ЮНЕСКА. Пра гэта са спасылкай на ізраільскага амбасадара ў ААН Дані Данона паведамляе The Times of Israel.
Па словах дыпламата ЮНЕСКА цэлы час „перапісвае гісторыю”
Данон лічыць, што арганізацыяй „маніпулююць ворагі Ізрайля”, што выяўляецца ў пастаянным асуджэнні адзінай габрэйскай дзяржавы.
Прэтэтэнзіі Ізрайлю грунтуюцца найперш на прызнанні Палесціны паўнавартасным сябрам ЮНЕСКА ў 2011 годзе.
Адначасна з Ізрайлем ЮНЕСКА афіцыйна пакінулі ЗША.
Такім чынам цяпер у склад арганізацыі ўваходзяць 193 дзяржавы.
ЮНЕСКА (United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization) – спецыялізаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Заснавана яна ў лістападзе 1945 года.
The Jerusalem Post адзначае, што ЗША і Ізрайль прыпынілі выплату штогадовых складкаў у ЮНЕСКА ў 2011 годзе, у 2013 годзе абедзве краіны страцілі права голасу ў арганізацыі, але захавалі ўсе астатнія правы.
Беларускае Радыё Рацыя