ЗША і Паўднёвая Карэя пачалі самыя маштабныя вучэнні ВПС у гісторыі



Падчас манеўраў саюзнікі адпрацуюць удары па копіях паўночнакарэйскіх аб’ектаў, звязаных з ракетна-ядзернай праграмай КНДР.

Узлёт знішчальніка з паўднёвакарэйскай ваеннай базы ў Кванджу

ЗША і Паўднёвая Карэя пачалі самыя маштабныя вучэнні ВПС за ўсю гісторыю супрацы дзвюх краін. Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва „Рёнхап” ў панядзелак, 4 снежня.

У вучэннях пад назвай Vigilant Ace будуць задзейнічаны 230 самалётаў ВПС дзвюх краін, а таксама 12 тысяч вайскоўцаў. У манеўрах прымуць удзел шэсць амерыканскіх знішчальнікаў-невідзімак F-22 і столькі ж знішчальнікаў-бамбавікоў F-35A.

У ходзе пяцідзённых вучэнняў саюзнікі адпрацуюць удары па цэлях, якія ўяўляюць сабой копіі аб’ектаў, звязаных з ракетна-ядзернай праграмай КНДР, паведаміла міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

У афіцыйнай заяве МЗС КНДР назвалі запланаваныя вучэнні „буйнамаштабнай ваеннай правакацыяй” і абвінавацілі Вашынгтон у падрыхтоўцы ядзернай вайны.

Крызіс у раёне Карэйскага паўвострава абвастрыўся пасля запуску КНДР 29 лістапада міжкантынентальнай балістычнай ракеты „Хвасон-15”. У Паўночнай Карэі абвясцілі, што гэта „самая магутная з раней выпрабаваных ракет” і што яна здольная дасягнуць любой кропкі ў ЗША.

dw.com