ЗША і Польшча ўзгадняюць пастаўку знішчальнікаў Украіне
Злучаныя Штаты не пярэчаць таму, каб Польшча перадала свае знішчальнікі Украіне.

Канчатковае рашэнне застаецца за Варшавай, заявіла на брыфінгу 7 сакавіка прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі.
„Мы працуем з Польшчай у гэтым пытанні і кансультуемся з астатнімі нашымі саюзнікамі па NATO. Гэта суверэннае рашэнне Польшчы. Мы ні ў якім разе не супраць таго, каб Польшча перадала самалёты Украіне… Ёсць шэраг складаных практычных пытанняў, у тым ліку як самалёты будуць перакідвацца з Польшчы ва Украіну, адкуль яны будуць узлятаць, дзе прызямляцца. Усё гэта вельмі важныя пытанні”, — сказала Псакі.
Яна дадала, што перадача ў Польшчу амерыканскіх самалётаў замест савецкіх, якія Варшава можа перадаць Украіне, зойме шмат часу.
