ЗША хочуць пабудаваць у Брытаніі гіганцкі касмічны радар
Улады ЗША маюць намер пабудаваць у Вялікабрытаніі гіганцкі касмічны радар з мэтай адсочвання аб’ектаў у глыбокім космасе. Пра гэта паведамляе bbc.com. Ён павінен стаць часткаю глабальнай радарнай сістэмы амерыканскіх Касмічных сілаў, здольнай ідэнтыфікаваць патэнцыйныя цэлі на адлегласці да 36 тысяч кіламетраў ад Зямлі, іншымі словамі ў раёнах космасу, дзе размешчаны многія ваенныя спадарожнікі.
Плануецца, што іншыя часткі гэтай сістэмы з’явяцца ў амерыканскім штаце Тэхас і ў Аўстраліі.
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі заявіла, што новы радар здольны „зрабіць космас больш бяспечным”. Аднак апошнім часам усё мацней перасцярогі, што ў космасе застаецца ўсё менш месца для новых аб’ектаў, а канкурэнцыя расце. Некаторыя нават гавораць пра касмічную гонку ўзбраенняў.
Беларускае Радыё Рацыя
