ЗША накіроўваюць флот да берагоў Паўночнай Карэі
Злучаныя Штаты накіроўваюць ўдарную групу караблёў, уключаючы авіяносец, у раён Карэйскага паўвострава, паведамляе Reuters.
У сувязі з паўночнакарэйскімі ракетнымі запускамі ўдарная групоўка амерыканскага флоту на чале з атамным авіяносцам «Карл Вінсан» атрымала загад накіравацца ў заходнюю частку Ціхага акіяну.
«Пагрозай нумар адзін у рэгіёне застаецца Паўночная Карэя праз яе неразумную, безадказную і дэстабілізуючую ракетную праграму і імкнення да ядзернай зброі», — заявіў прэс-сакратар камандаваньня Ціхаакіянскага флоту ЗША Дэвід Бэнхэм.
У склад групоўкі ўваходзяць таксама крэйсер і два эсьмінцы, узброеныя кіраванымі ракетамі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней заявіў, што не дазволіць Паўночнай Карэі стварыць ракеты, здольныя дасягнуць тэрыторыі ЗША, і што Вашынгтон, калі спатрэбіцца, вырашыць гэтую праблему самастойна.
Фота Reuters
