ЗША нанеслі ракетны ўдар па Багдадзе



Чатыры ракетныя ўдары нанесена па ваеннай базе побач з міжнародным аэрапортам Багдада. У выніку загінуў камандзір элітнага падраздзялення «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі генерал-маёр Касем Сулеймані. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Пазней у Пентагоне афіцыйна пацвердзілі, што правялі спецаперацыю з мэтай забіць генерала – Вашынгтон залічвае яго да тэрарыстаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля правядзення спецаперацыі апублікаваў у сваім Twitter амерыканскі сцяг. Ракеты былі выпушчаныя ў міжнародны аэрапорт Багдаду, у выніку чаго былі падарваныя два аўтамабілі каля тэрмінала грузавых паветраных перавозак.

Генерал Сулеймані камандаваў спецпадраздзяленнем «эль-Кудс», прызначанага для рэалізацыі ваенных і таемных аперацый за межамі Ірана. Спецпадраздзяленне аказвала ваенную падтрымку групоўкам ХАМАС і «Хезбала» ў Палестыне і Ліване.

Кіраўнік амерыканскага Дзярждэпу Майк Пампеа з-за абвастрэння адносін з Іракам адклаў запланаваныя на пачатак студзеня візіты ў Беларусь, Украіну, Казахстан, Узбекістан і Кіпр.

Беларускае Радыё Рацыя