ЗША наросцяць вытворчасць ракетных сістэм HIMARS



ЗША наросцяць вытворчасць ракетных сістэм HIMARS і высокадакладных снарадаў GMLRS да іх з далёкасцю каля 70-80 км у сувязі з пастаўкамі ва Украіну.

“Мы атрымалі амаль 400 мільёнаў даляраў на папаўнення запасаў HIMARS і ракет да іх, – сказаў намеснік міністра абароны ў справе закупак і забеспячэння Уільям ЛаПлантэ. — Акрамя таго, мы плануем выдаткаваць амаль 200 мільёнаў даляраў на пашырэнне і паскарэнне вытворчасці і чакаем заключэння кантрактаў гэтай восенню і ў пачатку наступнага года”.

Паводле яго слоў, павелічэнне вытворчасці звязана перш за ўсё з дапамогай Украіне ў вайне супраць Расеі – паведамляе РБК-Украіна.

Беларускае Радыё Рацыя