ЗША не бачыць гатовасці Беларусі ўступіць у вайну супраць Украіны



ЗША не бачыць гатовасці Беларусі ўступіць у вайну супраць Украіны.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар амерыканскіх паветраных сілаў Пэт Райдэр. Ён адзначыў, што Пентагон сочыць за дзеяннямі Беларусі.

„Цяпер у нас няма ніякіх указанняў на патэнцыйныя непазбежныя ваенныя дзеянні на гэтым фронце, але мы будзем уважліва сачыць за гэтым і ў будучыні”, – сказаў ён.

Аналагічную ацэнку даў і каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Савеце нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі.