ЗША патрабуюць вызваліць Ціханоўскага і больш за 900 іншых палітвязняў
ЗША „асуджаюць сённяшнія палітычна матываваныя прысуды беларускім апазіцыйным дзеячам”. З такой заявай выступіў дзяржсакратар Злучаных Штатаў Энтані Блінкен. Ён назваў прысуды, абвешчаныя 14 снежня ў Гомелі, „жорсткімі рэпрэсіямі”.

ЗША заклікаюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі „спыніць пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, палітычнай апазіцыі, спартсменаў, студэнтаў, юрыстаў і іншых беларусаў”. Вашынгтон патрабуе неадкладнага вызвалення больш за 900 палітычных зняволеных. Таксама ён заклікае да дыялогу ўладаў з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, да правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным назіраннем.
Злучаныя Штаты ўжо ўвялі санкцыі супраць афіцыйнага Менска і рыхтуюцца да іх пашырэння.
Беларускае Радыё Рацыя
