Тры краіны падкрэслілі неабходнасць поўнага выкананання міжнароднай супольнасцю рэзалюцый Рады Бяспекі ААН па Паўночнай Карэі, і супрацы для падтрымання міру і стабільнасці на Карэйскай паўвыспе, – паведамляе „Reuters”.
У перамовах, якія адбыліся ў Ваенна-марской акадэміі ЗША ў Аннаполісе, штат Мэрылэнд, узялі ўдзел дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Джэйк Саліван, яго японскі калега Сігэру Кітамура і дарадца па нацыянальнай бяспецы Паўднёвай Карэі Сух Хун. Перамовы праходзілі на фоне росту напругі пасля запуску ракет Паўночнай Карэяй на мінулым тыдні.
Беларускае Радыё Рацыя