ЗША прыгразілі Расеі санкцыямі, з якімі яна яшчэ не сутыкалася
ЗША прыгразілі Расеі санкцыямі, з якімі яна яшчэ не сутыкалася. Гэта здарыцца, калі Масква замахнецца на суверэнітэт Украіны, папярэдзіла ў эфіры тэлеканала CBS амерыканскі віцэ-прэзідэнт Камала Харыс. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, дадала яна, падчас нядаўніх перамоваў з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным даў зразумець, што Расея не павінна выяўляць агрэсію ў дачыненні да суседняй дзяржавы. У Крамлі неаднаразова адмаўлялі планы ваенных дзеянняў у дачыненні да Украіны.
