ЗША прыгразілі Расеі санкцыямі з-за Беларусі
Агенцтва Reuters паведаміла, што ЗША разглядаюць санкцыі супраць сямі грамадзян Беларусі, якія, па меркаванні Вашынгтона, звязаныя з фальсіфікацыяй вынікаў выбараў 9 жніўня і прымяненнем гвалту да мірных пратэстоўцаў, сказаў ў аўторак высокапастаўлены чыноўнік Дзярждэпартаменту ЗША.
„Гэта мінімальныя высілкі…каб не толькі назваць і пасароміць, але і паказаць, што калі людзі крадуць выбары і прымяняюць гвалт у дачыненні мірных пратэстоўцаў, якія карыстаюцца асноўнымі свабодамі сходаў і слова, то павінна быць нейкая адказнасць”, – сказаў чыноўнік у інтэрв’ю Рэйтэр.
Паводле яго словаў, ЗША, хутчэй усяго, правядуць публічнае абмеркаванне санкцый бліжэйшымі днямі.
ЗША таксама могуць разглядзець санкцыі супраць Расеі, калі яна будзе адкрыта ўмешвацца ў сітуацыю ў Беларусі, дадаў чыноўнік.
Беларускае Радыё Рацыя