ЗША прыпынілі санкцыі супраць некаторых беларускіх кампаній (абноўлена)



Еўразвяз і ЗША прыпыняюць дзеяненне абмежавальных санкцый у дачыненні да Беларусі на чатыры месяцы. Пры гэтым еўрапейскія санкцыі тычацца не толькі кампаній, але шэрагу чыноўнікаў і бізнесоўцаў. Гэта стала адказам на тое, што Лукашэнка вызваліў усіх палітычных вязняў, а прэзідэнцкія выбары прайшлі без ужывання рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі – такое тлумачэння прагучала, у прыватнасці, у некаторых польскіх СМІ. У суседняй Літве на пытанне глядзяць па-рознаму. Кажа грамадска-палітычны актывіст Кірыл Атаманчык:

– Калі мы кажам пра праваабарончыя арганізацыі, паліталагічныя ці аналітычныя цэнтры, то тут, натуральна, пераважае скепсіс. Гэта тое, што называецца “крок – наперад, два крокі – назад”. Што тычыцца дзяржаўных інстытуцый, то яны імкнуцца паказаць, што ў іх няма ніякіх ілюзіяў наконт таго, што і як яны робяць. Тут уключаецца так званы «realpolitik».

У Літвы ёсць эканамічныя інтарэсы ў дачыненні да Беларусі, сярод якіх галоўнае – гэта найперш энерганосьбіты і выкарыстанне Клайпедскага порту. Але ёсць і спрэчныя пытанні – будаўніцтва беларускай АЭС на мяжы з Літвой, якая бачыць у прыпыненні санкцый больш магчымасцяў для размовы на такія праблемныя тэмы, дадаў суразмоўца.

* * *

ЗША часткова прыпынілі дзеянне санкцый супраць шэрагу беларускіх кампаній. Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША, піша tut.by.

У адпаведнасці з дадзенымі мінфіна, рашэнне распаўсюджваецца на кампаніі «Беларусьнафта», «Белнафтахім» і яе філіялу ў ЗША, «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарба», ААТ «Нафтан», «Полацк Шкловалакно».

Сёння стала вядома аб тым, што Еўразвяз прыпыняе дзеянне санкцый у дачыненні да 170 фізічных і трох юрыдычных асоб Беларусі на 4 месяцы.

Беларускае Радыё Рацыя