ЗША прыпыняюць авіязносіны з Беларуссю і рыхтуюць санкцыі
Злучаныя Штаты прыпыняюць дзеянне пагаднення аб авіязносінах з Беларуссю і распрацоўваюць адрасныя санкцыі супраць ключавых прадстаўнікоў уладаў. Акрамя таго, будуць вернутыя раней знятыя санкцыі з дзевяці буйных беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэн Псакі.
Увядзенне новых санкцый і вяртанне санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў запланавана на 3 чэрвеня. Санкцыі супраць Беларусі таксама рыхтуюць у Еўрапейскім звязе. Новыя еўрапейскія санкцыі могуць ударыць па экспарце беларускага калію і транзіту газу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: AFP