ЗША прызначаць спецпасланніка ў Беларусь у найбліжэйшыя месяцы
20 гадоў таму
У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць адмысловага пасланніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларуссю і Вашынгтонам.
Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская падвяла вынікі візіту ў ЗША. Падчас візіту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларуссю. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы 2023 году дэмакратычныя сілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША.
Да дыялогу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам.