ЗША ўводзяць візавыя санкцыі ў дачыненні да некалькіх беларусаў
Дзяржаўны дэпартамент ЗША аб’явіў пра ўвядзенне візавых абмежаванняў у дачыненні да некалькіх грамадзян Беларусі, паведамляе reform.by. Яны ўведзены ў адпаведнасці з так званай забаронай Хашогі — інструментам, які летась укаранёны ў ЗША для супрацьдзеяння транснацыянальным рэпрэсіям. “Сённяшнія дзеянні накіраваныя супраць некалькіх грамадзян Беларусі за іх дачыненне да сур’ёзнай экстэрытарыяльнай контрдысідэнцкай дзейнасці. Злучаныя Штаты асуджаюць усе падобныя дзеянні, у тым ліку спробу гвалтоўнай рэпатрыяцыі Крысціны Ціманоўскай падчас летніх Алімпійскіх гульняў у Токія летась”, – гаворыцца ў заяве дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена.
Імёны беларускіх грамадзян, якія трапілі пад візавыя абмежаванні, непасрэдна ў заяве не называюцца.
