ЗША выдаткавалі амаль 300 млн. даляраў на «супрацьдзеянне ўплыву Расеі»
Пакет законапраектаў аб фінансаванні працы ўраду зацвердзіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Злучаныя Штаты накіруюць у бягучым фінансавым годзе 290 мільёнаў даляраў на «супрацьдзеянне ўплыву Расеі», паведамляе «Голас Амерыкі».
Пра гэта гаворыцца ў пакеце законапраектаў аб фінансаванні прыцы ўрада ў 2021 фінансавым годзе, які зацвердзіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Раздзел па асігнаваннях Дзярждэпартаменту прадугледжвае накіраванне «$ 290 млн. на супрацьдзеянне ўплыву Расеі і яе спробам пасеяць недавер да дэмакратычных інстытутаў ва ўсім свеце». Пры гэтым на «супрацьдзеянне ўплыву Кітая» вылучаецца $ 300 млн.
Беларускае Радыё Рацыя