ЗША заклікалі да «поўнага і дбайнага» расследавання смерці Віталя Шышова
«Злучаныя Штаты вельмі засмучаныя смерцю беларускага актывіста Віталя Шышова ў Кіеве, і мы выказваем глыбокія спачуваньні яго сям’і», — гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ва Украіне.
«Яго смерць адбылася на фоне непрымальнай расправы з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі, і мы спадзяемся на поўнае і дбайнае расследаванне з боку ўкраінскіх уладаў і ўстанаўленне прычынаў і абставінаў смерці», — адзначае амбасада.
Нагадаем, кіраўніка «Беларускага дому ва Украіне» Віталя Шышова сёння знайшлі павешаным у парку ў Кіеве.
У Беларускім доме Віталь дапамагаў беларусам, якія пераехалі ў Беларусь, арганізоўваў акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя