ЗША заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў і правесці новыя выбары
Выступаючы 15 верасня на паседжанні Рады АБСЕ, амбасадар ЗША ў АБСЕ Майкл Карпэнтэр заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году не былі «ні свабоднымі, ні справядлівымі» і што рэжым здзяйсняў сістэматычныя парушэнні і злоўжыванні правамі чалавека і асноўнымі свабодамі беларусаў.
Спасылаючыся на даклад аб гэтых выбарах, Карпэнтэр адзначыў:
«У ледзянячым душы раздзеле дакладу, прысвечаным катаванням, падрабязна апісваюцца жорсткія здзекі над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, незалежнымі журналістамі, актывістамі грамадзянскай супольнасці, выпадковымі сведкамі і простымі беларусамі», — цытуе Карпэнтэра «Голас Амерыкі».