ЗША зноў пагражае „шатдаун”



Перамовы паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі ў кангрэсе ЗША, мэтай якіх было не дапусціць новага спынення працы ўрадавых устаноў, зайшлі ў тупік. Гэта адбылося раней крайняга тэрміну, адведзенага на перамовы, і цяпер краіна зноў на мяжы „шатдауна”.

Удзельнікі перамоваў спадзяваліся заключыць пагадненне да панядзелка, каб даць кангрэсу час для прыняць закон аб бюджэце да пятніцы, 15 лютага. У гэты дзень канчаецца тэрмін часовага аднаўлення работы ўрада.

25 студзеня прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў пра аднаўленне работы ўрадавых устаноў пасля „шатдауна”, які ў канцы мінулага года падоўжыўся 35 дзён і стаў самым доўгім у гісторыі ЗША.

Краевугольным каменем у спрэчцы пра бюджэт стала патрабаванне Трампа вылучыць 5,7 млрд долараў на памежныя ўмацаванні – фактычна, гаворка ідзе пра адзін праект: будаўніцтва сцены на мяжы з Мексікай у рамках рэалізацыі перадвыбарчага абяцання аб узмацненні барацьбы з нелегальнымі мігрантамі.

У аснове рознагалоссяў і цяпер ляжыць настойлівасць прэзідэнта Трампа ў прасоўванні законапраекта аб фінансаванні памежнай сцяны паміж ЗША і Мексікай. А ў тупік перамовы зайшлі з-за патрабаванні дэмакратаў засяродзіць намаганні міграцыйных службаў на затрыманні мігрантаў толькі з крымінальным мінулым, а не тых, у каго пратэрмінаваны візы.

ВВС