Зварот да жанчын – сябраў выбарчых камісій



Зварот да жанчын – сябраў камісій падрыхтавалі прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных структураў. Плануецца, што ліст будзе распаўсюджаны на ўчастках для галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў.

“Асноўнае – звярнуць увагу грамадзян на недапушчальнасць фальсіфікацыі вынікаў галасавання”, – распавяла адная з укладальнікаў звароту, намеснік лідара Руха За свабоду Галіна Скараход:

 – Асноўная мэта – гэта нагадаць сябрам камісіі пра іх адказнасць перад грамадствам – не дапусціць фальсіфікацый, таму што за такія парушэнні ёсць адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Важна, каб жанчыны ў камісіях ведалі, што грамадскасць сочыць за іх дзеяннямі і тэрмінаў даўнасці для такіх парушэнняў няма.

Сярод тых, хто працаваў над зваротам – прадстаўнікі Руха За свабоду, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі левых “Справядлівы свет”, партыі БНФ і аргкамітэту БХД.

Беларускае Радыё Рацыя