Звольнены намеснік начальніка Генштаба



Звольнены намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Андрэй Пасека, – інфармуе TUT.by.

Ён займаў гэтую пасаду роўна два гады. Загад аб звальненні міністр абароны Андрэй Раўкоў падпісаў 23 снежня. Што менавіта здзейсніў Пасека, невядома. Вайсковая камендатура праводзіць праверку па справе палкоўніка. Калі яна скончыцца, Мінабароны можа агучыць дэталі.

Пасеку 48 гадоў. Ён — ураджэнец Валожына, выпускнік Ленінградскай вышэйшай артылерыйскай каманднай вучэльні, камандна-штабнога факультэта і факультэта Генштаба Вайсковай акадэміі РБ. У снежні 2017-га палкоўнік Андрэй Пасека быў прызначаны начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны, намеснікам начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота mil.by