Зяленскі адмовіўся ад дапамогі Беларусі па кантролі мяжы на Данбасе



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што незалежнай Украіне не трэба дапамога іншых, нават такіх сяброўскіх як Беларусь краін, для аднаўлення кантролю за мяжой з Расейскай Федэрацыяй на Данбасе пасля з’яўлення такой магчымасці, – піша interfax.com.ua.

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, наколькі я ведаю… не першы раз агучваў, што калі… будзе патрэбна дапамога па колькасці памежнікаў на мяжы Украіны з Расеяй, калі вам трэба будзе браць пад кантроль мяжу, то звяртайцеся, мы (Беларусь) абавязкова дапаможам. Я яму падзякаваў, але я думаю, што мы ж незалежная краіна і ў нас хопіць сваіх памежнікаў”, – сказаў Зяленскі на брыфінгу ў сераду ноччу ў Ачакаве пасля агляду караблёў, якія Расея ў свой час захапіла, а цяпер вярнула Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя