Зяленскі дапусціў вяртанне Крыма дыпламатычным шляхам



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю Reuters заявіў, што не выключае, што Украіна будзе вяртаць Крым дыпламатычным шляхам.

„Няма іншага шанца, проста няма выйсця, трэба дэакупаваць тэрыторыю. Так можа здарыцца, што Крым будзе вяртацца дыпламатычным шляхам. Безумоўна, людзі ва Украіне больш падтрымліваюць дыпламатычны шлях вырашэння гэтага пытання. Што за кола асоб будзе абмяркоўваць гэтае пытанне і калі гэта будзе, я не магу цяпер сказаць. Але, тым не менш, гэта маё меркаванне», — заявіў ён.

Раней галоўнакамандуючы ўкраінскай арміі Валерый Залужны выпусціў артыкул, у якім расказаў пра тое, што нават вызваленне Крыма не гарантуе бяспеку Украіны, а ключавым для спынення вайны будзе атрыманне зброі далёкага радыусу дзеяння. Гэта можа ўскосна сведчыць пра тое, што ўкраінцы гатовыя вырашаць пытанне прыналежнасці Крыма дыпламатычным шляхам, у адрозненне ад іншых тэрыторый.

Наша Ніва