Зяленскі наведаў Мікалаеў
Сёння, 18 чэрвеня, прэзідэнт Украіны зрабіў візіт у Мікалаеўскую вобласць.

«Наша Мікалаеўшчына. Нарада па важных пытаннях рэгіёну. Абмеркавалі стан эканомікі, аднаўленне водазабеспячэння, сітуацыю ў сельскай гаспадарцы. Асобную ўвагу надалі пагрозам з сушы і з мора. Не спыняем працаваць дзеля перамогі» — паведамляецца ў ягоным тэлеграм-канале.
