Зяленскі назваў удар РФ па Лазавой „абсалютным злом”



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў ракетны ўдар, які ў пятніцу расейцы нанеслі па цэнтры Лазавой у Харкаўскай вобласці. Былі параненыя сем чалавек, сярод іх — 11-гадовае дзіця.

„Расейскі ракетны ўдар па толькі што рэканструяваным Доме культуры, — напісаў Зяленскі ў Telegram. — …Акупанты вызначылі сваімі ворагамі культуру, адукацыю і чалавечнасць. І не шкадуюць для іх ні ракет, ні бомбаў. Што ў галаве ў людзей, якія выбіраюць вось такія мішэні? Абсалютнае зло, абсалютная глупства”.

Напісаў Зяленскі. Расейскі бок заявіў пра „знішчэнне вайсковага арсенала”. А пад ракетны ўдар трапіў дом культуры. Будынак быў разбураны.