Зяленскі не прыняў адстаўку Ганчарука



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 17 студзеня сустрэўся з кіраўніком урада Аляксеем Ганчаруком, паведамляе gordonua.com. Відэа апублікавала прэс-служба кіраўніка Украінскай дзяржавы ў Facebook.

Зяленскі паведаміў, што разгледзеў зварот Ганчарука пра адстаўку. „Вы ведаеце, якое ў мяне асабістае да вас стаўленне і да вашага маладога ўраду. Я падумаў і вырашыў даць вам і вашаму ўраду шанец, калі вы вырашыце некаторыя рэчы, якія сёння вельмі важныя і турбуюць наша грамадства”, – сказаў Зяленскі. Гэта тычыцца заробкаў міністраў і топ-менеджараў дзяржкампаній, прэмій топ-менеджменту НАК „Нафтагаз Украіны” і іншых пытанняў.

Фота: president.gov.ua