Зяленскі папярэджвае пра пагрозу поўнамаштабнай вайны з Расеяй



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэджвае пра пагрозу поўнамаштабнай вайны з Расеяй.

На яго думку, з-за агрэсіўных дзеянняў Крамля ўтварылася бездань паміж расейцамі і ўкраінцамі, і калі ваеннае сутыкненне апынецца непазбежным, гэта стане велізарнай памылкай Расеі.

 У Крамлі заявілі, што з жалем успрынялі словы Зяленскага аб магчымай вайне з Расеяй.

Крамлёўскі прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква не хацела б «аддавацца нейкім апакаліптычным чаканням з нагоды магчымага збройнага канфлікту».

Беларускае Радыё Рацыя